Электронны зварот
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 N 176-З "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб"
ЭЛЕКТРОННЫЯ ЗВАРОТЫ павінны падавацца пры дапамозе інфармацыйнай сістэмы «Дзяржаўная адзіная (інтэграваная) рэспубліканская інфармацыйная сістэма апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб», размешчанай па адрасе https://обращения.бел
Электронны зварот пакінуць без разгляду, калі ў ім:
- выкладаецца сутнасць пасродкам спасылак на інтэрнэт-рэсурсы;
— змяшчаецца нечытэльны тэкст;
— ужываюцца нецэнзурныя альбо абразлівыя словы ці выразы (абз. 11 п. 16 ст. 1 Закона N 176-З).
На электронны зварот дадуць пісьмовы адказ (накіруюць пісьмовае апавяшчэнне), толькі калі пра гэта папросіць заяўнік (абз. 13 п. 16 арт. 1 Закона N 176-З).