Гісторыя стварэння КУП "ГГДСРТ"

 

Камунальнае унітарнае прадпрыемства «Гомельскі гарадскі дарожны будаўніча-рамонтны трэст» створана пасля шэрагу рэарганізацый на базе камбіната добраўпарадкавання, заснаванага ў 1949 годзе.

На падставе рашэння Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 30.06.1978 № 411 і загада Рэспубліканскага ўпраўлення зялёнага будаўніцтва "Белзелянбуд" ад 19.09.1978 № 176 былі ліквідаваны ў г. Гомелі арганізацыі СРБУ «Зелянбуд», камбінат добраўпарадкавання і РСУ-2 і створаны з 01.10.1978 РСУ «Дарзелянбуд».

У 1987 годзе на падставе загада 05.02.1987 № 22 камбіната «Белрамбуд» і рашэння Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 30.12.1986 РСУ «Дарзелен было перайменавана ў «Гомельскае дарожнае будаўніча-рамонтнае ўпраўленне» (ДРБУ).

У 1991 годзе на падставе загада ад 18.06.1991 № 220 з 01.07.1991 быў створаны Гарадскі дарожны будаўніча-рамонтны трэст. На падставе загада Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 26.10.1991 № 425 ДСРУ было пераўтворана ў структурнае падраздзяленне Гарадскога дарожнага будаўніча-рамонтнага трэста (ГДСРТ) – Гарадское дарожна-будаўнічае ўпраўленне №3 (ГДБУ-3).

У 2000-ым годзе на падставе загада ГДСРТ ад 03.10.2000 № 26-да ГДСУ-3 было перайменавана ў ДСУ-1 КУП «ГГДСРТ ».

У 2005 годзе на падставе загада КУП «ГГДСРТ» ад 15.03.2005 №26 ДСУ-1 з 01.04.2005 было далучана да КУП «Гомельскі гарадскі дарожны будаўніча-рамонтны трэст».